Поўнамаштабная вайна Расеі супраць Украіны ідзе ўжо чатыры гады. За гэты час ахвярамі вайны сталі сотні тысяч людзей, у тым ліку каля 15 тыс. цывільных жыхароў. Гэта самая крывавая і разбуральная вайна ў Еўропе з 1945 года. Пры гэтым тэрыторыі, якія здолела захапіць Расея, ніяк не кампенсуюць страты, якія яна панесла.