Naviny

Пачалі дзеяць ліміты на безлімітны мабільны інтэрнэт

тэлефон
Праграмы для перапіскі на смартфоне. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Белсат

Пастанова Мінсувязі і інфарматызацыі аб лімітах на безлімітныя тарыфы мабільнай сувязі набыла моц. Цяпер хуткасць інтэрнэту будзе неабмежаванай першыя 30 Гб. Пасля гэтага хуткасць будзе не вышэйшаю за 1 Мбіт/с. Мабільныя аператары паспрабавалі згладзіць змены.