Арганізацыя BELPOL выпусціла расследаванне пра датычнасць беларускіх кампаніяў да вывазу збожжа з акупаваных тэрыторыяў Украіны. Заснавальнік адной з гэтых фірмаў – колішні міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў.