Analityka

Мова ў стане інкамунікада: чаму дзяржава баіцца беларускага слова?

Школьныя заняткі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by
Школьныя заняткі. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: 1prof.by

У Міжнародны дзень роднай мовы «Белсат» падсумаваў вынікі апошніх гадоў, каб зразумець, у якім стане беларуская мова сёння. Пакуль чыноўнікі на словах заяўляюць пра «вялікі запыт на беларускамоўнае навучанне», на практыцы краіна сутыкнулася з сістэмнаю дэбеларусізацыяй: ад скарачэння школьных класаў і забароны кніг класікаў да катаванняў палітычных вязняў за выкарыстанне роднага слова. Мы сабралі факты пра тое, як беларуская мова выціскаецца з жыццёвай прасторы і чаму насуперак рэпрэсіям запыт грамадства на нацыянальную ідэнтычнасць працягвае расці.