Адной з прычынаў, праз якую Украіна ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі, сталася разгортванне расейцамі ў другой палове 2025 года на тэрыторыі Беларусі сістэмы рэтранслятараў для кіравання ўдарнымі дронамі, што павялічыла магчымасці расейскай арміі для атакаў на паўночныя вобласці Украіны. Гэта высветлілі хакеры ўкраінскага кіберцэнтру Fenix пры падтрыманні міжнароднай разведнай супольнасці InformNapalm.