Analityka

Як Беларусь рызыкуе апынуцца ў транспартавым крызісе і што з гэтым рабіць – даследаванне

img
Людзі едуць у электробусе ў Менску, Беларусь. 17 лютага 2023 года. Фота: Natalia Kolesnikova / AFP / East News

Што сёння адбываецца з транспартавай сістэмай у Беларусі? Аўтобусы абнаўляюцца, электратранспарт пашыраецца, грузы працягваюць рух. Але за гэтаю вонкаваю нармальнасцю хаваюцца глыбокія структурныя праблемы: падзенне акупнасці, кадравы дэфіцыт і рост бюджэтных датацыяў. «Зялёная сетка» і альянс «Зялёная Беларусь» прааналізавалі ўстойлівасць галіны, эксперт у сферы транспарту Канстанцін Макруцін расказаў, якія рызыкі назапашваюцца ў сістэме.