Gistoryi

«Зона – гэта міні-копія дзяржавы». Інтэрв'ю з былым палітвязнем Паўлам Спірыным

Павел Спірын у Менскім гарадскім судзе. Менск, Беларусь. 5 лютага 2021 года. Фота: naviny.by
Павел Спірын у Менскім гарадскім судзе. Менск, Беларусь. 5 лютага 2021 года. Фота: naviny.by

Пасля больш за пяць гадоў зняволення былы палітвязень, блогер Павел Спірын правёў месяц у глухой вёсцы пад Менскам, а потым з'ехаў у Літву займацца «супрацьпраўнай дзейнасцю». У інтэрвʼю «Белсату» ён апавёў, што плануе завяршыць рэвалюцыю 2020 года і мае канкрэтны план, а таксама падзяліўся, што бачыў і чалавечнасць некаторых сілавікоў, і здзекі са звычайных зняволеных.