Беларуская эканоміка ў гэтым годзе будзе расці квола, а таму дэфіцыт кадраў перастане быць такім вострым, як цяпер, і, адпаведна, заробкі не будуць расці гэтак жа шпарка, як летась. Такі прагноз апублікавалі на старонцы «Маніторынг эканомікі Беларусі».