Merkavanni

Тушы святло! Адзіным дазволеным апазіцыянерам у Беларусі застаўся Коля

Адсутнасць вулічнага асвятлення ў Менску, Беларусь. 4 лютага 2026 года. Фота: inter.minsk / Threads.com
Адсутнасць вулічнага асвятлення ў Менску, Беларусь. 4 лютага 2026 года. Фота: inter.minsk / Threads.com

Аказваецца, малодшы сын Коля раскрытыкаваў Лукашэнку-старэйшага за ініцыяваны тым нядаўна блэкаўт. Гэта высветлілася 17 лютага, калі аўтакрат заслухоўваў справаздачу ўраду. Недарэчнасць таго загаду была відавочная ад пачатку, але ніводзін з чыноўнікаў не рызыкнуў запярэчыць.