Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расея гатовая пагадзіцца толькі на аднадзённае спыненне агню для правядзення прэзідэнцкіх выбараў і рэферэндуму, тады як Украіне неабходна не менш за 60 дзён. Такая пазіцыя Масквы выглядае несур’ёзнай і ставіць пад сумнеў гатовасць Крамля да сапраўднага міру.