Ад некаторых беларусаў патрабуюць здаць тэарэтычны экзамен, каб замяніць беларускія правы кіроўцы на польскія. Ад некаторых – не. Чыноўнікі называюць дзіўную прычыну, якая нібы не адпавядае законам. У Бюро транспарту Польшчы «Белсату» растлумачылі, чаму патрабаваць здачы іспыту напраўду могуць.