Analityka

In memoriam. Беларусы, якія загінулі за Украіну

Удзельнікі ўшанавалі памяць усіх беларусаў, якія загінулі за Украіну, ля часовага мемарыяла на месцы забойства першага Героя Нябеснай Сотні Міхайла Жызнеўскага ў Кіеве, Украіна. 26 студзеня 2024 года. Фота: Danylo Antoniuk / Global Images Ukraine via Getty Images

Чатыры гады беларускія добраахвотнікі працягваюць абараняць Украіны ад расейскай агрэсіі. За мінулы год спіс тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу і вашу свабоду, папоўніўся новымі імёнамі. Не ўсе іх вядомыя шырокай грамадскасці, бо ва ўмовах рэпрэсіяў, якія пагражаюць на Беларусі сваякам, гэтыя звесткі з прычынаў бяспекі часта не публікуюць.