Вялікая Брытанія, Францыя, Германія, Швецыя і Нідэрланды заявілі, што ў біяматэрыялах Аляксея Навальнага знойдзены эпібатыдзін – рэдкі нейратаксін, які змяшчаецца ў скуры паўднёваамерыканскіх жаб-дрэвалазаў. У сумеснай заяве гэтых краін гаворыцца, што менавіта гэта рэчыва «з высокай верагоднасцю» стала прычынай яго смерці ў расейскай калоніі ў лютым 2024 года. «Белсат» разбіраўся, што такое эпібатыдзін, як дзейнічае гэты рэдкі таксін, наколькі ён распаўсюджаны і якую рэакцыю выклікалі заявы еўрапейскіх краін.