Паэт, юрыст і былы палітвязень Максім Знак распавёў, што напісаў падчас зняволення 5 тысяч старонак (у кожную клетачку) – гэта 18 кніжных праектаў, сярод якіх вершаваная п'еса «Вяртанне Багарнэ», якую ён прысніў у ПКТ. Толькі так: пішучы, чытаючы (у спісе прачытанага – 1596 кніг!) і ствараючы, можна было выжыць і не зварʼяцець ва ўмовах рэжыму інкамунікада. Сустрэча з Максімам Знакам адбылася 14 лютага ў межах XV Міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце».