рэпартаж

«Вершы на асфальце». У Варшаве абвясцілі лаўрэата прэміі імя Міхася Стральцова

Ціхан Чарнякевіч, Уладзімір Някляеў і Уладзімір Арлоў падчас размовы «Міхась Стральцоў якім мы яго памятаем» у межах пралогу фестывалю «Вершы на асфальце» у Музеі Вольнай Беларусі. Варшава, Польшча. 13 лютага 2026 года. Фота: Белсат

13 лютага ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве распачаўся XV Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова. Польская сталіца ўпершыню прымае гэты літаратурны форум. У першы дзень фэсту журы назвала пераможцу прэміі імя Міхася Стральцова. Лаўрэатам стаўся пісьменнік Мікола Захаранка, чыя кніга выбраных твораў «На тым краі зямлі» выйшла ў 2025 годзе ў выдавецтве «Дыграф».