Naviny

Страляніна ў Канадзе і разбурэнні пасля шторму Нільс. Фатаграфіі тыдня

img
Студэнты, апаненты ўраду і сваякі палітычных вязняў бяруць удзел у маршы з патрабаваннем вызваліць усіх палітзняволеных і аднавіць грамадзянскія свабоды ў Дзень моладзі ў Каракасе, Венесуэла. Пратэсты прайшлі ў дзень запланаванага другога абмеркавання законапраекту аб амністыі, які прасоўваецца часовымі ўладамі. 12 лютага 2026 года. Фота: Juan Barreto / AFP / East News

Студэнцкія пратэсты з патрабаваннем вызваліць усіх палітычных вязняў у Каракасе, дыскваліфікацыя ўкраінскага скелетаніста праз шлем з выявамі загінулых спартоўцаў на Зімовых Алімпійскіх гульнях, разбурэнні пасля шторму Нільс у Францыі і цыклону Гезані на Мадагаскары, жалобная цырымонія па ахвярах страляніны ў канадскай правінцыі Брытанская Калумбія – сабралі галоўныя здымкі за тыдзень.