Gistoryi

Ад дзіцячага хірурга да клінічнага анколага: гісторыя пераезду лекара з Беларусі ў Польшчу

Улад Трафімчык. Фота з асабістага архіву для «Белсату»
Улад Трафімчык. Фота з асабістага архіву для «Белсату»

Улад Трафімчык зʼехаў з Беларусі ў 2019-м – яшчэ да масавых пратэстаў і рэпрэсій. Але разарваць сувязь з краінай не змог: прыязджаў і падтрымліваў пратэсты, адкрыта казаў пра сваё стаўленне да падзеяў, і цяпер вяртанне на радзіму для яго – рызыка. Лекар, які пачынаў працаваць дзіцячым хірургам у Пінску, расказвае, як стаў анколагам у Польшчы, як уладкаваная сістэма падрыхтоўкі і спецыялізацыі лекараў, чым адрозніваюцца магчымасці пацыентаў паабапал мяжы і пра прафесійнае выгаранне.