«Карчма 1863» – адно з самых пазнавальных і сімвалічных месцаў для беларусаў у Вільні. За тры гады існавання яна стала не толькі рэстаранам у старым горадзе, але і прасторай сустрэч, размоў і памяці – пра паўстанне 1863 года, пра сучасную Беларусь і пра досвед эміграцыі. З адным з саўладальнікаў «Карчмы», акторам Іллём Ясінскім, «Белсат» сустрэўся, каб пагаварыць пра бізнес і грошы, але, як часта бывае, размова хутка прыйшла да гісторыі, ідэнтычнасці і мультыкультурнасці.