Улады чарговым разам паспрабавалі растлумачыць, навошта ўводзяць ліміты на безлімітныя мабільныя тарыфы, і дапусцілі, што ў будучыні параметры могуць быць павялічаныя. Пра гэта на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў заявіў кансультант упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікіта Клімовіч.