Пад канец 2025 года, калі стала зразумела, што ўзровень аховы Святланы Ціханоўскай у Вільні змяняецца, кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету напісала ліст прэм’ер-міністарцы Літвы Інзе Ругініене ў пошуках кампрамісу, аднак адказу на яго так і не атрымала, распавёў у інтэрв’ю на партале Lrytas Дзяніс Кучынскі, дырэктар Офісу Ціханоўскай у Вільні.