Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінету Святлана Ціханоўская 11 лютага наведала сустрэчу ініцыятывы «Напішы ліст палітвязню» і далучылася да падпісання паштовак і напісання лістоў для беларускіх палітвязняў у Беларускім моладзевым хабе.