Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў допісе ў Х заявіў, што не плануе называць дату прэзідэнцкіх выбараў у гадавіну пачатку поўнамаштабнай вайны – 24 лютага. Раней інфармацыю пра тое, што якраз у гэты дзень магчымае абвяшчэнне дня правядзення выбараў і рэферэндуму ва Украіне, распаўсюдзіла выданне «Financial Times».