Naviny

У Беларусі могуць дазволіць выкарыстоўваць музыку на тэлебачанні без згоды аўтараў

Уладзімір Мулявін – самы вядомы выканаўца песні «Малітва». Вакол аўтарскіх правоў на гэту песню ў лютым 2026 года разгарэўся скандал. Фота: Boris Semenov / Wikimedia, CC BY 4.0
Уладзімір Мулявін – самы вядомы выканаўца песні «Малітва». Вакол аўтарскіх правоў на гэту песню ў лютым 2026 года разгарэўся скандал. Фота: Boris Semenov / Wikimedia, CC BY 4.0

У Беларусі плануюць дазволіць тэлевізійным каналам выкарыстоўваць музычныя творы без папярэдняй згоды аўтараў або праваўладальнікаў у асобных тэлеперадачах з абавязковага агульнадаступнага пакету. Адпаведная норма прадугледжаная праектам закону «Аб змяненні законаў наконт пытанняў прававой аховы аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці», прынятым дэпутатамі ў першым чытанні.