Kamentar

Гісторык адказаў дэпутату: Я катэгарычна не згодзен, што без Расеі мы б не адбыліся як нацыя

Бюст Аляксандра Пушкіна каля Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна
Бюст Аляксандра Пушкіна каля Берасцейскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Пушкіна. Берасце, Беларусь. 7 студзеня 2026 года. Фота: brsu_pushkina / Instagram

Нацыянальная эліта Беларусі фармавалася ў перыяд Расейскай Імперыі і выхоўвалася на творах Аляксандра Пушкіна, а калі б не раздзелы Рэчы Паспалітай, то не было б беларускага народу і беларускай дзяржаўнасці, заявіў дэпутат Вячаслаў Даніловіч. «Я катэгарычна не згодзен», – адказаў яму ў «Студыі» на «Белсаце» гісторык Аляксандр Пашкевіч.