Naviny

Вялікая Брытанія ўводзіць электронныя візы для беларусаў з 25 лютага

Лондан
Лондан. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Marcin Nowak / Unsplash.com

Вялікая Брытанія з 25 лютага цалкам пераходзіць на электронныя візы для заяўнікаў. Пра гэта паведаміла амбасада Вялікай Брытаніі ў Беларусі. Цяпер замест візавай налепкі ў пашпарце будзе афармляцца электронная віза – eVisa, якая ўяўляе сабой лічбавы іміграцыйны статус.