У сваім тэлеграм-канале былы палітзняволены, блогер Ігар Лосік напісаў, што, паводле яго крыніц, у тэлефоннай размове, якая адбылася 8 лютага, Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка абмеркавалі магчымую сустрэчу кіраўніка Беларусі з Доналдам Трампам. Яна можа адбыцца ў гэтым месяцы ў ЗША на першым паседжанні «Рады міру».