Naviny

Насуперак намаганням Лукашэнкі каровы ў Беларусі дохнуць усё часцей: звесткі BELPOL

МТК «Усценскі» у Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, Беларусь. 30 кастрычніка 2021 года. Фота: president.gov.by
МТК «Усценскі» ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці, Беларусь. 30 кастрычніка 2021 года. Фота: president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка працягвае патрабаваць ад сваёй вертыкалі спыніць падзеж жывёлы. Але пакуль, нягледзячы на ўсе намаганні ўладаў, каровы дохнуць менш не сталі, нават наадварот – зафіксаваны далейшы рост падзяжу. У арганізацыі BELPOL раскрылі новыя падрабязнасці з’явы.