Падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе 7 лютага Святлана Ціханоўская ў адказ на пытанне дэлегаткі з Тбілісі расказала, што, паводле інфармацыі з уласных крыніцаў Офісу, грузінскія ўлады прынялі рашэнне не даваць прытулку ў сваёй краіне грамадзянам Беларусі. Мы пагутарылі з беларусамі, якія засталіся ў Грузіі без дакументаў і атрымалі там адмову ў міжнароднай абароне. Пачулі, што людзі там часта адчуваюць сябе кінутымі сам-насам са сваімі праблемамі.