Gistoryi

«Кайданкоў не адшпілілі нават у радзільнай зале». Як нараджаюць у Гомельскай калоніі

Зняволеная клеіць папяровыя фігуркі на шкло ў Гомельскай калоніі № 4
Зняволеная клеіць папяровыя фігуркі на шкло ў Гомельскай калоніі № 4. Кадр з дакументальнага фільму «Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнкі. Скрыншот: kinopoisk.ru

У беларускіх калоніях утрымліваецца шмат жанчын, у тым ліку палітзняволеных, у якіх на волі засталіся няпоўнагадовыя дзеці. Надоечы стала вядома, што асуджаная паводле палітычнага артыкулу Наталля Левая зацяжарала за кратамі, падчас працяглага спаткання з мужам, і ўжо ў сакавіку рыхтуецца нарадзіць. Як нараджаюць у калоніі? Што адбываецца з маці і дзіцём пасля родаў? Пра гэта «Белсату» апавялі былая палітзняволеная Юлія Лаптановіч і юрыстка Праваабарончага цэнтру «Вясна» Святлана Галаўнёва.