Вынеслі прысуд былому старшыню Рэчыцкага райвыканкаму Віталю Панчанку, якога судзілі за ўтойванне падзяжу жывёлы. Яго пакаралі 7 гадамі пазбаўлення волі, штрафам 700 базавых велічыняў (31,5 тыс. рублёў), а таксама яму забаронена займаць пасады кіраўніка на працягу 5 гадоў, піша «Флагшток».