Служба вонкавай выведкі Расеі абрынулася з абвінавачаннямі на заходнія краіны – нібыта тыя збіраюцца змяніць у Беларусі канстытуцыйны лад, аслабіць Саюзную дзяржаву і ўскладніць Расеі дасягненне мэтаў у вайне з Украінай. Паведамленне, у якім змяшаныя гэтыя тэмы, з'явілася на сайце выведкі. Яно вельмі падобнае да таго, пра што казаў Раман Пратасевіч у апошняй перадачы на СТВ.