Мне, як чалавеку, не надта пагружанаму ў тэму спорту, Алімпіяда цікавая перш за ўсё самім фактам яе правядзення, відовішчнасцю, рэкордамі, той атмасферай, калі мы ўсклікаем: «О спорт! Ты мір!» Хочацца казаць менавіта «мір», а не «свет». Хоць з мірам, вядома, цяпер зусім кепска. Але, можа, таму і хочацца адчуць атмасферу свята, у якім бяруць удзел прадстаўнікі самых розных нацыяў. Гэтым разам алімпійскае перамір'е не ўдалося. А дастаткова ж было ўсяго толькі за тыдзень да правядзення гульняў і на тыдзень пасля іх закрыцця спыніць баявыя дзеянні. Так што Расеі і ейнай хаўрусніцы Беларусі забаронена браць удзел у Гульнях.
Merkavanni
Вайна і Алімпіяда: сумясціць немагчыма