На слуханнях КР дэлегатка ад фракцыі «Беларусы» Марына Зялёная ўзняла праблему легалізацыі беларусаў у Грузіі, дзе ўлады не даюць міжнароднай абароны. Святлана Ціханоўская назвала гэтую краіну «нашым болем» і паведаміла: «Яны не будуць выдаваць прытулкі – гэта тое, што нам сказалі».