Аляксандр Лукашэнка, які пастанавіў эканоміць на вулічным асвятленні і пагрузіў гарады ў цемру, заявіў, што такое ашчаджанне роўнае павышэнню пенсіяў на 10 %. Бізнесовец Аляксандр Кныровіч у эфіры «Белсату» зняпраўдзіў гэта, назваўшы памкненне палітыка «эканоміяй на запалках».