На фоне дыскусіяў вакол інтэрв’ю Марыі Калеснікавай Святлана Ціханоўская ў «Студыі Белсат» заявіла, што не верыць у «простыя абмены» з рэжымам у Менску – зняцце санкцыяў у абмен на вызваленне палітвязняў. Адначасова яна паведаміла пра працяг перамоваў з Віктарам Бабарыкам і неабходнасць выпрацаваць агульную стратэгію дэмакратычных сілаў.