Naviny

Ціханоўская пра Варшаву, бяспеку і свой статус у Польшчы

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская ў студыі «Белсату». Варшава, Польшча. 6 лютага 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

Святлана Ціханоўская заявіла, што адчувае сябе ў Варшаве гэтак жа бяспечна, як і раней у Вільні, а сваю працу з Польшчы заклікала не разглядаць як разрыў з Літвой ці змену палітычнага курсу. Пра гэта яна сказала ў «Студыі Белсат», каментуючы свой пераезд у Варшаву, пытанні бяспекі, статусу і крытыку з боку апанентаў.