Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі хваліцца чарговымі кадрамі кіраўніка Беларусі з Умкам. Пакуль шпіц робіцца «тэстарам» людзей на вернасць, а ягоны штат абслугі расце хутчэй за заробак настаўнікаў, Лукашэнка пачынае верыць, што сабака бачыць здраднікаў лепш за КДБ. Пра культ шпіца Умкі і тое, як ён уплывае на вертыкаль Лукашэнкі, разважаюць Сяргей Пеляса, Зміцер Міцкевіч і Аляксандр Казак у праграме «ПраСвет».