Naviny

«Ён ахвяраваў сваёй свабодай». Анджэй Пачобут адбыў за кратамі большую частку тэрміну

Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут. Фота: БАЖ, Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram
Палітзняволены журналіст Анджэй Пачобут. Фота: БАЖ, Беларуская асацыяцыя журналістаў / Telegram

Тры гады таму, 8 лютага 2023-га, засудзілі журналіста, грамадскага дзеяча і чальца неафіцыйнага Саюзу палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго віноўным паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Распальванне варожасці» і «Заклік да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы». Вырак – 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.