Kamentar

«Паход у аквапарк прынёс больш карысці, чым псіхолаг». Дык ці патрэбная палітвязням «мікрадапамога»?

img
Былых палітзняволеных Уладзіслава Яцэнку і Ганну Курыс сустракаюць у Вільні. У Літву прыехалі каля 20 беларускіх палітвязняў, вызваленых з турмаў і вывезеных ва Украіну 13 снежня. 18 снежня 2025 года. Фота: Белсат

Што адбываецца з чалавекам пасля выхаду з турмы? Ці можа зразумець ягоныя перажыванні той, хто не мае досведу зняволення? Як адрозніць – калі чалавек спраўляецца сам, а калі трэба звяртацца па дапамогу? І якая дапамога патрэбная былым палітычным вязням? Ці трэба іх «вадзіць за ручку»? І ўрэшце – каму з былых зняволеных дапамагаюць больш і ахвотней? Над гэтымі ды іншымі пытаннямі разважала псіхолаг Наталля Скібская падчас сустрэчы-дыскусіі «Жыццё пасля зняволення: дапамога, якая не спыняецца».