Naviny

Як мянялася стаўленне палякаў да беларусаў, расейцаў і ўкраінцаў за апошнія 33 гады

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларускаю дыяспарай у Варшаве
Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларускаю дыяспарай у Варшаве, Польшча. 4 ліпеня 2022 года. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Pavel Krichko / Sviatlana Tsikhanouskaya / Flickr

Беларусы – адзін з самых нелюбімых палякамі народаў. Так было не заўсёды: пасля пратэстаў 2020 года і перад пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне, у якой Беларусь выступіла суагрэсарам, стаўленне да беларусаў было пазітыўнае. А што было перад тым?