Мноства кажаноў знайшлі 2 лютага ў двары гімназіі № 1 у Салігорску. Яны ляжалі на снезе ў моцны мароз. Як стала вядома пазней, працаўнікі МНС дасталі 230 жывёлінаў з дзіркі ў сцяне, куды яны забіліся зімаваць. Што сталася з кажанамі пазней – невядома, але калі іх проста выкінулі, жывёліны загінуць, падкрэслівае «Экадом». Арганізацыя расказвае, чаму такая сітуацыя магла здарыцца і што рабіць у падобных выпадках.