Удома ў пісьменніка Сашы Філіпенкі прайшоў ператрус, а чарговая крымінальная справа ў Беларусі заведзеная паводле артыкулу 361 часткі 2 КК («Заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцыяў), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі»). Пра гэта ён распавёў на сваёй старонцы ў Facebook.