Naviny

Святлана Ціханоўская наведала шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве

img
Святлана Ціханоўская падчас візіту ў беларускі шэлтар для былых палітзняволеных у Варшаве. Фота: t.me/tsikhanouskaya

Лідарка дэмсілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з заснавальніцай шэлтару для былых палітзняволеных у Варшаве, былой палітзняволенай і сузаснавальніцай фонду «Прытуляй мяне» Ганнай Федаронак, азнаёмілася з умовамі ў шэлтары, а таксама паразмаўляла з яго жыхарамі, паведамляе тэлеграм-канал Ціханоўскай.