Прадстаўнікі кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі абмеркавалі 2–3 лютага ў Вене з шэрагам заходніх палітыкаў далейшыя крокі дзеля вызвалення палітычных зняволеных. Абмяркоўвалі эфектыўнасць гуманітарнай дыпламатыі, неабходнасць каардынацыі падыходаў заходніх краінаў і магчымасці зніжэння рэпрэсій у Беларусі на фоне ўжо дасягнутага прагрэсу. Пра гэта паведамляе Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва.