Kamentar

«Банкі закручваюць гайкі». Як беларусу ўзяць іпатэку ў Польшчы

Ключы ад кватэры, на заднім плане – ноўтбук з прапановай забудоўніка. Вроцлаў, Польшча. 9 верасня 2025 года. Фота: Bartlomiej Magierowski / East News
Ключы ад кватэры, на заднім плане – ноўтбук з прапановай забудоўніка. Вроцлаў, Польшча. 9 верасня 2025 года. Фота: Bartlomiej Magierowski / East News

Цяпер добры час для беларусаў, каб узяць жытло ў іпатэку ў Польшчы. Зацягваць не варта: банкі патроху робяць больш жорсткімі патрабаванні да грамадзянаў Беларусі і Расеі праз апошнія санкцыі ЕЗ. Пра гэта расказала экспертка ў галіне крэдытаў, што працуе з замежнікамі ў Польшчы. «Белсат» пастараўся разабрацца, як беларусам узяць іпатэку ў Польшчы і да чаго быць гатовымі.