Naviny

Колькасць беларусаў, якія легальна працуюць у Польшчы, за год павялічылася на тры тысячы

Пункт сацыяльнага страхавання ў Польшчы (ZUS). Фота: Wikimedia / Rakoon
Офіс Установы сацыяльнага страхавання (ZUS) у раёне Praga Północ. Варшава, Польшча. 29 студзеня 2026 года. Фота: Рауль Дзюк / Белсат

У польскай сістэме сацыяльнага страхавання (ZUS) на канец снежня 2025 года было зарэгістравана 138 730 грамадзянаў Беларусі. Нашыя суайчыннікі застаюцца другой паводле колькасці групаю замежнікаў на польскім рынку працы, саступаючы толькі ўкраінцам.