У Абу-Дабі, ААЭ, пачаўся чарговы этап перамоваў паміж Украінай, Расеяй і ЗША аб спыненні вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік украінскай дэлегацыі, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Рустэм Умераў 4 лютага.