Naviny

Дарадца Святланы Ціханоўскай правёў перамовы ў Белым доме напярэдадні слуханняў у Кангрэсе ЗША

Дзяніс Кучынскі з Чарльзам Маклафлінам
Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі з спецыяльным памочнікам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і дырэктарам па пытаннях Еўропы Чарльзам Маклафлінам. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Дарадца Святланы Ціханоўскай па дыпламатычных пытаннях Дзяніс Кучынскі знаходзіцца з трохдзённым рабочым візітам у Вашынгтоне. Паездка праходзіць напярэдадні слуханняў у Кангрэсе ЗША, прысвечаных сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, палітычным зняволеным і працяглым узмацненні рэпрэсіяў.