Аляксандр Лукашэнка даручыў скарэктаваць рэжым вулічнага асвятлення ў Беларусі, заявіўшы, што ліхтары ўключаюцца занадта рана і адключаюцца занадта позна, калі ў гэтым няма неабходнасці. Пра гэта ён сказаў на нарадзе па асобных пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці.