Прэм'ер-міністарка Літвы Інга Ругініене заявіла, што найбліжэйшым часам не чакае паляпшэння стасункаў паміж Вільняй і Менскам. Паводле яе, беларускія ўлады па-ранейшаму робяць стаўку на дэманстрацыю сілы, а не на дыялог.